Асаблівая ўвага – коміну

Асаблівая ўвага – коміну.

Нягледзячы на тое, што з году ў год у многіх населеных пунктах праходзіць газіфікацыя, а людзі пераходзяць на газавае і электраацяпленне, усё ж папулярнасцю карыстаюцца цвёрдапаліўныя катлы, печы і каміны. Усім ім патрэбен комін, які з часам забруджваецца, што вядзе да пагаршэння цягі. Але галоўная небяспека - узгаранне сажы, бо яно можа выклікаць разбурэнне дымавой трубы і пажар у хаце.

Толькі за адзін пятнічны вечар 11 лістапада ратавальнікам Мядзельшчыны двойчы давялося выязжаць “на загаранне сажы ў дымаходзе”.

У першым выпадку гэта кательная ў аграгарадку Будслаў унітарнага прадпрыемства “Мядзельская жыллёва – камунальная гаспадарка” – паведамленне ратавальнікам паступіла ў 18 гадзін 17 хвілін. Наступнае паведамленне “не прымусіла сябе чакаць” – ужо ў 18 гадзін 46 хвілін паступае аналагічнае паведамленне з аг.Княгінін Княгінінскага сельскага савета. Ва ўсіх двух выпадках дальнейшага развіцця загарання ўдалося пазбегнуць.

Кожнаму домаўладальніку трэба ўзяць за правіла, што дымавыя трубы теплагенерыруючых апаратаў, працуючых на цвёрдых, вадкіх відах паліва, печаў павінны перыядычна чысціцца ад сажы (зыходзячы з умоў эксплуатацыі), але не радзей аднаго раза ў год. Чаму так важна чысціць комін? - адказ просты. Падчас гарэння дроў ці іншага паліва ўтвараецца сажа, якая асядае на сценках дымавой трубы, што прыводзіць да пагаршэння цягі печы ці катла. Калі своечасова не ажыццяўляць чыстку коміна, то назапашаны ў ім нагар можа прывесці да вялікіх непрыемнасцей - ад узгарання да буйнога пажару.

Што ж не дапускаецца пры эксплуатацыі печаў? Па – першае, нельга ажыццяўляць топку пры наяўнасці абвальвання мура збору паліўніка, а таксама з адчыненымі дзверцамі, за выключэннем выпадкаў, калі канструкцыя печы прадугледжвае яе топку з адчыненым паліўнікам. Не варта ўжываць для распальвання лёгкія на загаранне і гаручыя вадкасці і не дапускаць іх перакал. Па – другое, не дапускаецца размяшчаць гаручыя рэчывы і матэрыялы на печы і ў непасрэднай блізасці ад топачных адтулін. Не дапускаецца ажыццяўляць топку вуглём, коксам і газам печы, не прызначаныя для гэтых відаў паліва. І галоўнае, пакідаць без нагляду печы, якія топяцца.

Печы, паверхні труб і сцен, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўнымі, без скразных расколін, а для вызначэння на ранняй стадыі расколін у коміне ў аб'ёме паддашкавага памяшкання – атынкованы і пабелены. Штогод перад ацяпляльным сезонам неабходна праводзіць праверку спраўнасці печы, дымавых труб (каналаў). Попел, вуглі, выдаленыя з цеплагенерыруючых апаратаў, печаў, павінны быць пралітыя вадой да іх поўнага згасання.

 

 

Меню раздела